Знайсці
06.07.2022 / 10:35РусŁacБел

У Расіі спыніўся найбуйнейшы завод па вытворчасці другаснага свінцу

Падмаскоўны завод «Фрэгат» па вытворчасці другаснага свінцу прыпыніў працу. Пра гэта распавялі крыніцы «Коммерсанта»; інфармацыю пацвердзілі на самім прадпрыемстве.

Фота: ТАСС

Прычынай спынення стала адсутнасць ліцэнзіі на экспарт свінцу. З сярэдзіны мая на такую дзейнасць трэба атрымліваць разавыя ліцэнзіі (урад увёў іх, каб пазбегнуць дэфіцыту свінцу на ўнутраным рынку), аднак пакуль Мінпрамгандаль не выдаў ніводнай.

«Пакуль прыпыненне працы разлічанае на адзін месяц. Будзем глядзець, што будзе далей з ліцэнзаваннем. Будзем шукаць рынкі збыту», — заявілі на «Фрэгаце».

Усяго ў Расіі свінец выпускаюць некалькі дзясяткаў заводаў. Цяпер частка прадпрыемстваў знаходзіцца на мяжы поўнага спынення, некаторыя сышлі на пазапланавы рамонт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера