Знайсці
06.07.2022 / 09:37РусŁacБел

Брытанская разведка назвала наступны ключавы горад у бітве за Данбас

Расія перакінула на Ізюмскі кірунак большасць частак Усходняй і Заходняй груп войскаў і працягвае наступ на Славянск.

Пра гэта гаворыцца ў штодзённай справаздачы брытанскай разведкі.

Паведамляецца, што за апошні тыдзень расійскія сілы, верагодна, прасунуліся яшчэ на 5 км па галоўнай дарозе E40 ад Ізюма, сутыкнуўшыся з надзвычай рашучым супрацівам украінцаў.

Расійскія сілы з усходняй і заходняй груп войскаў цяпер, верагодна, знаходзяцца прыкладна ў 16 км на поўнач ад Славянска.

«Улічваючы тое, што горад таксама знаходзіцца пад пагрозай з боку цэнтральнай і паўднёвай груп войскаў, існуе рэальная верагоднасць таго, што бітва за Славянск стане наступнай ключавой бітвай у барацьбе за Данбас», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930