Знайсці
05.07.2022 / 21:31 11

Латвія збіраецца вярнуцца да вайсковага прызыву

Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс на прэс-канферэнцыі 5 ліпеня заявіў, што цягам пяці гадоў у Латвіі павінна з'явіцца служба абароны краіны. Спачатку яна будзе добраахвотнай, а затым ўсеагульнай. Цяперашняя ж сістэма вайсковай службы ў Латвіі, на яго думку, сябе вычарпала, піша delfi.lv. Канчаткова зразумела гэта стала пасля агрэсіі Расіі на Украіну.

Фота: flickr.com

З 2023 па 2028 год запланаваны пераходны перыяд, калі маладыя мужчыны (18—27 гадоў) змогуць служыць у войску на добраахвотнай аснове. Затым служба стане абавязковай. Увядзенне новай сістэмы службы павінен прыняць Сейм.

Згодна з планам Мінабароны, 1 студзеня 2023 года пачнецца першы добраахвотны прызыў, у рамках якога на службу плануюць прыняць 500 чалавек. Яны могуць выбраць адзін з чатырох відаў службы, тэрмін якой складзе 11 месяцаў, у тым ліку адзін месяц адпачынку. Выхадныя прызыўнікі змогуць праводзіць дома. Добраахвотна змогуць прызвацца і жанчыны.

Мэта Мінабароны — на працягу пяці гадоў дасягнуць таго, каб структура Нацыянальных узброеных сілаў Латвіі ва ўмовах ваеннага часу дасягала 50 000 чалавек, у тым ліку колькасць актыўных падраздзяленняў — 14 000, падраздзяленняў Земесардзе (тэрытарыяльнай абароны) — 16 000, а вайскоўцаў запасу — 20 000 чалавек.

Канчаткова рашэнне пакуль не прынята. Пабрыкс адзначыў, што па прапанаванай Мінабароны рэформе чакаецца дыскусія, і ведамства адкрыта для прапаноў. А прафесійнае войска так ці іначай працягне існаваць.

Латвія прыняла рашэнне аб адмове ад абавязковай вайсковай службы ў 2006 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
Сумна
2
Абуральна
0
гобатык / адказаць
06.07.2022
гоб, так ехай назад на рашку обнимать березки - а лучше сразу записывайся добровольцем в лугандонию - будешь вместе с боевыми бурятами там загорать))
0
гобба / адказаць
06.07.2022
(отмахиваясь, как от назойливой мухи) ой, отстаньте вы, пожалуйста. Мне с Вами общаться не интересно, интеллект и воспитанность у Вас явно не моего уровня, извините
0
гобба / адказаць
06.07.2022
Кто, кто спустил этого альтернативно одарённого с поводка?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31