Знайсці
05.07.2022 / 20:05РусŁacБел

Калінінградскія ўлады прапануюць блакаваць любыя грузы праз Расію ў краіны Балтыі, калі не вырашыцца праблема з транзітам

Улады Калінінградскай вобласці ў якасці «крайняй» меры ў адказ на забарону транзіту грузаў праз Літву прапанавалі забараніць увоз і вываз любых тавараў у Расію і з яе праз краіны Балтыі. Пра гэта губернатар Антон Аліханаў заявіў у эфіры «Расія 24», паведамляе РБК.

Фота: AP

«Гэта значыць такім чынам мы, па сутнасці, забараняем рух грузаў у бок Прыбалтыкі праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, за выключэннем Калінінграда.

Я маю на ўвазе транзітныя грузы, якія ішлі, напрыклад, з Азіі праз Расійскую Федэрацыю ў парты прыбалтыйскія або, наадварот, нейкія іншыя міжнародныя грузы, якія прыбывалі ў парты Прыбалтыкі і потым рухаліся альбо ў Расію, альбо праз нашу краіну ў іншыя дзяржавы транзітам», — растлумачыў кіраўнік Калінінградскай вобласці.

Паводле яго слоў, мера «сур'ёзная» і «самая крайняя», таму што праца партоў вельмі важная для літоўскай эканомікі і «ўскосныя меры, якія могуць рушыць услед за расійскім рашэннем, магчыма, будуць значна больш сур'ёзны мець эфект».

Аліханаў прызнаў, што рэалізацыя «крайняга рашэння» запатрабуе «пэўных выдаткаў» з боку рэгіянальнага калінінградскага і расійскага федэральнага бюджэтаў. «Гэтак жа, як санкцыі ЕС маюць выдаткі для Еўрапейскага саюза, нашы меры ў адказ таксама, хутчэй за ўсё, будуць мець нейкія сустрэчныя выдаткі», — сказаў кіраўнік рэгіёна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930