Знайсці
05.07.2022 / 18:45

Міжнародная хакейная федэрацыя адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на нядопуск зборных да гульняў

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) адхіліла апеляцыі федэрацый хакея Беларусі і Расіі на адмову дапусціць іх зборныя да спаборніцтваў, якія ладзіць арганізацыя. Пра гэта гаворыцца ў заяве IIHF. 

«Мы вітаем вердыкт Дысцыплінарнай рады, які падтрымлівае рашэнне Рады IIHF аб забароне ўдзелу зборных Расіі і Беларусі і аб адмене двух праграмных мерапрыемстваў, якія павінны былі адбыцца ў Расіі ў наступным годзе», — заявіў кіраўнік IIHF Люк Тардзіф, маючы на ўвазе адкліканне правоў на правядзенне чэмпіяната свету сярод юніёраў 2023 года і чэмпіяната свету-2023 сярод нацыянальных каманд.

Тардзіф тлумачыць, што такое рашэнне было прынята «дзеля бяспекі і дабрабыту гульцоў, персанала, афіцыйных асоб, СМІ і гледачоў».

У заяве IIHF падкрэсліваецца, што рашэнне канчатковае, але яно можа быць абскарджана ў Спартыўным арбітражным судзе. 

27 траўня зборным Беларусі і Расіі забаранілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2023 года. Прычына — санкцыі супраць абедзвюх краін праз іх агрэсію супраць Украіны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31