Знайсці
05.07.2022 / 18:29РусŁacБел

42 краіны і арганізацыі прынялі Дэкларацыю аб адбудове Украіны

Апублікаваная падпісаная прадстаўнікамі ўладаў 42 краін і арганізацый выніковая дэкларацыя канферэнцыі па аднаўленні Украіны, якая прайшла ў швейцарскім Лугана.

Разбураны Харкаў. Фота: AP

Дакумент не з'яўляецца юрыдычна абавязваючым. У ім прапісаныя агульныя прынцыпы, па якіх сусветная супольнасць будзе дапамагаць Украіне аднаўляцца. Таксама ў дакуменце напісана, што план аднаўлення «жывы» і можа змяняцца, паведамляе «Бі-бі-сі».

Краіны, якія падпісалі дакумент, згодныя, што міжнародныя намаганні па аднаўленні Украіны павінны кантралявацца ўкраінскімі ўладамі, а працэс павінен быць цалкам фінансава празрыстым, заснаваным на дэмакратычным удзеле людзей і прынцыпе гендарнай роўнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930