Знайсці
05.07.2022 / 17:351РусŁacБел

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ трох чалавек

У спіс дадалі Марыну Станкевіч, а таксама палітвязняў Віктара Катоўскага і Аляксея Сянько.

Віктар Катоўскі

Марына Станкевіч абвінавачваецца па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК Беларусі;

Басіст брэсцкага гурта TerraKod Віктар Катоўскі быў затрыманы ў Брэсце у верасні 2021 года па «справе Зельцэра». 14 красавіка 2022 г. палітвязня асудзілі за 3 каментары ў сацсетках да 3 гадоў калоніі і 3200 р. штрафу па 3 артыкулах КК: 

— арт. 368 ч.1 — абраза Лукашэнкі,
— арт. 369 — знявага прадстаўніка ўлады,
— арт. 130 ч.1 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Аляксей Сянько таксама быў затрыманы 30 верасня 2021 года, на яго заведзена дзве справы: па арт. 369 і артыкуле 130.

Цяпер у гэтым спісе КДБ 873 чалавекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Замшэлы/адказаць/
05.07.2022
Усё і вельмі проста, той, хто кажа ПРАЎДУ пра Лукашэнку, - "тэрарыст"......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера