Знайсці
05.07.2022 / 14:571РусŁacБел

Беларусь прадала шакаладу і снэкаў на 135 тысяч даляраў на кітайскай версіі TikTok

Сёння на пляцоўцы Douyin (кітайская версія TikTok) адбылося адкрыццё Нацыянальнага электроннага павільёна Беларусі.

Як паведамляе пасольства Беларусі ў КНР, пасол Юрый Сянько ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця і правёў прэзентацыю беларускай прадукцыі.

«Усяго за гадзіну анлайн-трансляцыі эфір пасла паглядзелі больш за 1,3 мільёна чалавек, а агульная сума продажаў беларускага шакаладу і снэкаў перавысіла 900 тыс. кітайскіх юаняў (135 тыс. даляраў ЗША)», — расказалі ў пасольстве.

У найбліжэйшы час у павільёне выставяць малочную, кандытарскую, алкагольную прадукцыю і касметыку з Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.07.2022
Его же есть нельзя!Все что нужно знать про вкус китайцев!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930