Знайсці
05.07.2022 / 13:184РусŁacБел

20-гадовую «тэрарыстку» Дануту Перадня асудзілі да 6,5 года калоніі

Суд Кіраўскага раёна 1 ліпеня вынес прысуд палітзняволенай Дануце Перадні — студэнтцы з Кіраўска, якую абвінавацілі ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК РБ) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт.368 КК РБ). Дзяўчыне прысудзілі 6,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAY TEAM. 

У віну ёй паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.

Данута была студэнткай-выдатніцай. Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, адкуль яе адлічылі пасля затрымання ў лютым 2022 г.

10 чэрвеня КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — туды дадалі 9 чалавек, сярод якіх была і Данута.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
American/адказаць/
05.07.2022
тормозов у лукавых вообще нет. слов чтобы описать ненависть к режиму лукашенко не хватает. .... 
0
Моль/адказаць/
05.07.2022
Как же надо бояться своих 82% что 20-ти летнюю девочку отличницу на 6,5 лет отправить
06.07.2022
Шкада дзяўчыну. Маладым, разумным і неабыякавым людзям неймаверна цяжка цяпер (і раней), маральна, фізычна, ва ўсіх сэнсах. Бязмозглыя балваны, саўкі ды розныя "маладыя ваўкі" (колішні авангард саўка) сьвядома альбо не, "паклапаціліся" у свой час на шмат пакаленьняў наперад, абраўшы гэтае гестапа ва ўладу. Зь іх, як з гуся вада, бо расплочваюцца за іхны той "клопат" іх дзеці ды ўнукі, і праўнукам яшчэ гэтага пекла хопіць зь лішкам. Няма цэнзурных словаў, каб выказаць ім сваю "удзячнасьць" ды назваць ім іхнае месца на гэтым (і тым) сьвеце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031