Знайсці
05.07.2022 / 12:51РусŁacБел

Зяленскі: Да восені ва Украіне можа захраснуць да 60 мільёнаў тон збожжа

Да 60 млн тон збожжа можа захраснуць ва Украіне да восені, калі краіна працягне сутыкацца з блакаваннем экспарту, лічыць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фота: УНІАН

Цяпер ва ўкраінскіх партах заблакавана 22 млн тон збожжа, якое павінна было пайсці на экспарт, але з-за вайны не можа пакінуць краіну. Гэта ўжо выклікала дэфіцыт харчавання ў краінах Афрыкі і рост цэн на ежу ў Еўропе і ЗША, паведамляе «Бі-бі-сі».

«Мы чакаем яшчэ каля 60 млн тон восенню. Тады мы апынёмся ў сапраўды складанай, вельмі складанай сітуацыі», — папярэджвае Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт сказаў, што працуе з ААН над адкрыццём бяспечнага калідора, які дазволіў бы Украіне экспартаваць збожжа са сваіх чарнаморскіх партоў.

«Мы зацікаўленыя, каб нашы аграрыі працягвалі працаваць на наступны год, на наступны ўраджай. Для гэтага нам трэба экспартаваць усё гэтае зерне — ячмень, пшаніцу, кукурузу. Украінская дзяржава не губляе часу дарма. Мы шукаем розныя шляхі для экспарту нашага збожжа, у тым ліку праз чыгунку і рэкі, і мы кожны дзень павялічваем гэты экспарт», — заявіў Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера