Знайсці
05.07.2022 / 12:128РусŁacБел

Лукашэнка зноў палохае голадам, якога не было з часоў Другой сусветнай

Да восені і зімы на свет абрынецца голад, «якога не бачылі з часоў Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта паведаміў 5 ліпеня Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна і старшынямі аблвыканкамаў. 

Нарада з членамі Саўміна і губернатарамі. Фота: БелТА

«Кожны дзень свет палохаюць голадам да восені і зімы — нябачаным з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Голаду быць. І не толькі таму, што не вывезлі ўкраінскае збожжа. Вы бачыце бездапаможнасць, з якой цэлая ААН спрабуе прадухіліць непазбежны крызіс. 50 краін свету крытычна ад іх залежаць. Дык гэта яшчэ кветачкі. Шалёны махавік санкцый у дачыненні да ўгнаенняў, нафтапрадуктаў, лагістыкі перавозак (фрахт, страхоўка) пагражае сарваць і наступныя аграсезоны і проста зруйнаваць рынкі харчавання», — сказаў сёння Лукашэнка.

Ён дадаў, што за якасцю ўборкі збожжа будзе жалезабетонны кантроль.

«Страта збожжа на палях будзе расцэньвацца па меншай меры як эканамічная дыверсія, па большай — як злачынства», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
33
Ха-ха
43
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
Кастусь уже близко /адказаць/
05.07.2022
Вот это он правильно говорит, до зимы на зоне будет голодать
0
Тайна мое имя./адказаць/
05.07.2022
На фото видим 20 перевернутых мозгами, в центре шаман вещАет и страшит весь земной шар.
Полет фанеры над Парижем
0
American/адказаць/
07.07.2022
«Страта збожжа на палях будзе расцэньвацца па меншай меры як эканамічная дыверсія, па большай — як злачынства», — сказаў ён.
https://nashaniva.com/294784
Приговаривай к высшей мере совхозных начальников...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930