Ва Украіне загінуў яшчэ адзін француз з інтэрнацыянальнага легіёна
Ва Украіне падчас баявых дзеянняў загінуў яшчэ адзін французскі грамадзянін з інтэрнацыянальнага легіёна, паведамляе радыёстанцыя RTL.
Загінулага звалі Адрыян Д., яму было 20 гадоў, ён трапіў пад артылерыйскі абстрэл і памёр ад атрыманых ран 25 чэрвеня пад Харкавам.
Усяго, па даных RTL, ва Украіне могуць знаходзіцца да 50 французскіх добраахвотнікаў.
Пра смерць першага французскага грамадзяніна ў вайне ва Украіне МЗС Францыі паведаміла 3 чэрвеня. Ніякіх звестак пра загінулага не выдавалася.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Латушка фальсіфікаваў у пасольстве, камбрыг Сахашчык — у сябе» — Саннікаў патлумачыў свае прэтэнзіі да лідараў
 28
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера