Знайсці
05.07.2022 / 09:38РусŁacБел

У Брэсцкай вобласці знялі забарону на наведванне лясоў

Ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці знялі забарону на наведванне лясоў, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Чырвоным пазначаныя раёны, дзе дзейнічае забарона на наведванне, жоўтым — абмежаванні. Карта Мінлясгас 

Праўда, у Маларыцкім, Іванаўскім, Пінскім і Столінскім раёнах захоўваюцца некаторыя абмежаванні.

Людзям дазваляецца адзіночнае знаходжанне ў лесе для збору ягад, але нельга разводзіць вогнішчы, праводзіць працы, не звязаныя з вядзеннем лясной гаспадаркі, арганізоўваць масавыя мерапрыемствы, заязджаць на тэрыторыі ляснога фонду на транспартных сродках.

У Мінскай вобласці забарона дзейнічае ў Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Салігорскім, Слуцкім і Любанскім раёнах.

У Гомельскай вобласці забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 15 раёнах.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі тлумачаць увядзенне забаронаў высокім узроўнем пажаранебяспекі з-за спёкі і засухі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930