Знайсці
05.07.2022 / 00:322РусŁacБел

«Такі звер, усіх раскідаў». Работнік сочынскага пляжа расказаў сваю версію таго, чаму і як там збілі беларускага самбіста

Дзмітрый, работнік сочынскага пляжа «Фрэгат», на якім цэлым натоўпам збілі беларускага самбіста, распавёў сваю версію гэтага канфлікту. Паводле яе, спартовец сыпаў абразамі і ўдарыў дырэктара першым, а той толькі рэагаваў.

Паводле той версіі, якая была пададзеная раней, дзве дзяўчынкі, 6 і 14 гадоў, здымалі ролік, раздаючы адпачывальнікам прыгожа нарэзаную садавіну. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Старэйшы брат дзяўчынак, Мікіта заступіўся за іх, а калі трое работнікаў паспрабавалі прагнаць яго сілай, пачалася бойка.

На падмогу супрацоўнікам пляжа, піша канал, прыйшло чалавек дзесяць з палкамі і жалезнымі прутамі. Прыйшлося выклікаць хуткую для беларуса. Ён да гэтага часу ў цяжкім стане.

Работнік пляжа Дзмітрый распавядае пра сваю версію падзей. Ён сцвярджае, што дзяўчынкі раздавалі кавун не бясплатна — ён бачыў, як людзі давалі дзецям грошы. Гэта, па-першае, забаронена, па-другое, небяспечна, таму іх папрасілі гандаль спыніць. Сёстры працягнулі. І вось, паводле яго словаў, пасля другой заўвагі ўключыўся брат — Мікіта Гараеў (23 гады).

Дырэктар пляжа Арман Антанян нібыта хацеў растлумачыць, што прадаваць там нічога нельга, — паклікаў злога самбіста ў кабінет, каб паказаць пастанову. Беларус пачаў штурхаць ахоўніка па дарозе, а пасля ўдарыў яго па твары. Спартоўца нібыта спрабавалі паваліць, але ён усіх раскідаў.

Чытайце таксама:

На ахоўнікаў, якія збілі беларускага самбіста ў Сочы, завялі крымінальную справу. Яны затрыманыя

На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска

Фоткаўся з Лукашэнкам, працаваў у прэс-службе хакейнага «Дынама». Стала вядома асоба беларуса, пабітага ў Сочы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.07.2022
Очередной хтропричесанный землячек. Решил на детях бабла поднять. А русские дебилы и повелись. Наверное браток - последователь великих русских маркетолухов, любителей развесить по городу афиши с фотками грустных детей и номером отправки СМС
0
На гвозде/адказаць/
05.07.2022
А можа, так и трэба?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера