Знайсці
04.07.2022 / 21:55 1

Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА

Пачатак вайны за Інфлянты, Віленская унія 1561 года і выхад да Балтыйскага мора нараджалі для Рэчы Паспалітай патрэбу ў валоданні ваенна-марскім флотам на Балтыцы. Пра cпробы стварэння флота Рэчы Паспалітай на Балтыйскім моры ў XVI-XVII стагоддзях у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, які з нядаўняга часу стаў ладзіць сустрэчы з беларускімі гісторыкамі ў рамках спецыяльнага праекта «Кава з гісторыкам», расказаў Андрэй Радаман.

Шведскія каралі дынастыі Ваза мелі ідэю аб ператварэнні Рэчы Паспалітай у моцнае цэнтралізаванае дзяржаўнае ўтварэнне, якое б валодала баяздольным ваенна-марскім флотам на Балтыйскім моры. Але большасць палітычнай эліты любыя памкненні манархаў дамінаваць на Балтыцы атаясамлівалі з памкненнем да ўмацавання манархічнай улады і выхадам за акрэсленыя шляхецкім соймам рамкі канцэпцыі развіцця дзяржаўнасці.

Лідары рэгіянальных шляхецкіх эліт у сваёй большасці не ведалі мора, не разумелі выгодаў, якія маглі б атрымаць ад марскога гандлю, а мараплаванне лічылі выключна мяшчанскім заняткам. Толькі нямногія ліцвіны і русіны, змагаючыся пад сценамі Смаленска, Хоціна і Парнавы, марылі пра мора.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
Абуральна
1
Жар / адказаць
05.07.2022
Не, ня марылі літвіны пра мора, бо калі б марылі, дык мелі б.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31