Знайсці
04.07.2022 / 21:16РусŁacБел

Беларускі экспарт у Расію дасягнуў гістарычнага максімуму

Экспарт тавараў з Беларусі ў Расію за май 2022 года склаў 1,653 млрд даляраў у эквіваленце. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года рост склаў амаль 30%. Памер майскага экспарту ў Расію сёлета паставіў рэкорд за ўсю сучасную гісторыю вядзення статыстыкі. Папярэдні максімум адзначаўся ў лістападзе 2021 года (1,580 млрд), пішуць «Белорусы и рынок».

Па інфармацыі Міністэрства эканомікі, за першыя 4 месяцы бягучага года таварны экспарт у Расію склаў 5,4 мільярды даляраў. На долю Расіі прыпадае больш за палову беларускага экспарту.

«Расія для Беларусі заўсёды была стратэгічным партнёрам. Аднак цяпер ва ўмовах несяброўскіх дзеянняў асобных краін, тыя стратэгічныя кірункі, якія мы раней вызначылі па развіцці нашай інтэграцыі, цяпер паскараюцца», — заявіў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, перадае прэс-служба ведамства.

Беларускія эканамічныя ўлады раней заяўлялі, што плануюць перанакіраваць на Расію тавары на суму каля 4 млрд у год.

Для Расіі Беларусь таксама павялічвае сваю ролю як гандлёвы партнёр. Так, у красавіку Беларусь упершыню абышла Германію па пастаўках на рынак Расіі ў грашовым выражэнні пасля таго, як нямецкі экспарт скараціўся на дзве траціны ў параўнанні з 2021 годам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031