Знайсці
04.07.2022 / 20:18РусŁacБел

Чалавека асудзілі да 4 гадоў калоніі за абразы Карпянкова і Качанавай

4 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска вынесены прысуд 35-гадоваму Віктару Уласенку. Яго прызналі вінаватым па двух дыфамацыйных артыкулах — арт. 368 і арт. 369 КК, — а таксама паводле арт. 328 КК (пры вобшуку ў яго дома была знойдзеная марыхуана для ўжывання). Прысуд вынесла суддзя Сняжана Кіндзеева. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў старшы памочнік пракурора Андрэеў, паведамляе «Вясна».

Вядома, што адным пацярпелым па справе прызнаны намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў, якому Уласенка выплаціў тысячу рублёў маральнай шкоды. На карысць другога пацярпелага ён выплаціў 2000 рублёў. 300 рублёў былі пералічаныя ў Віцебскі спецыялізаваны дом дзіцяці. Таксама пацярпелай па справе прызнаная Наталля Качанава

У іх бок У суполцы «Беларусь головного мозга» і «Каратели Беларуси» Уласенка пакінуў каментары, якія «зневажаюць гонар і годнасць і ўтрымліваюць негатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031