Знайсці
04.07.2022 / 18:45РусŁacБел

Пасла Украіны ў Германіі, які не падбірае выразы, можа чакаць павышэнне

Пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік, які праславіўся сваімі рэзкімі і часта скандальнымі выказваннямі, неўзабаве можа быць адкліканы ў Кіеў, паведамляе выданне Bild са спасылкай на крыніцы. Але не ў якасці пакарання, а на павышэнне.

Андрэй Мельнік. Фота: Michael Kappeler/dpa

Па інфармацыі суразмоўцаў газеты, Мельнік будзе прызначаны намеснікам кіраўніка МЗС Украіны.

«Гэтая прапанова была зроблена Міністэрствам прэзідэнту Украіны. Андрэя Мельніка вельмі цэняць за ягоную працу», — удакладніла крыніца выдання ва ўрадзе Украіны.

Мяркуецца, што Мельнік, які ўжо восем гадоў працуе ў Берліне ўкраінскім амбасадарам, можа пераехаць у Кіеў яшчэ да восені.

Падчас выканання сваіх абавязкаў, асабліва ў апошнія месяцы, калі пачалася вайна, Мельнік часта выказваецца вельмі недыпламатычна, у тым ліку ў дачыненні да самых высокіх асоб краіны, у якой ён прадстаўляе сваю. Так, канцлера Германіі Олафа Шольца ён у пачатку мая назваў «пакрыўджанай лівернай каўбасой» у адказ на ягонае нежаданне ехаць у Кіеў з-за таго, што перад тым там адмовіліся прыняць федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера. А днямі Мельнік прамым тэкстам паслаў да д'ябла нямецкіх інтэлектуалаў, якія выступілі з адкрытым лістом, у якім пісалі пра неабходнасць спынення падтрымкі Украіны і замірэння з Пуціным. 

У мірныя часы такая бесцырымоннасць з боку дыпламатычнага прадстаўніка, відаць, прыводзіла б да нотаў пратэсту і дэмаршаў, але ваенны час усё спісвае. Праўда, у Шольца ён збіраўся папрасіць прабачэння.

Чытайце таксама:

«Ідзіце да д'ябла»: Украінскі дыпламат недыпламатычна выказаўся на адрас нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць спыніць падтрымку Украіны

Пасол Украіны ў Германіі збіраецца прасіць прабачэння перад канцлерам Шольцам за параўнанне з лівернай каўбасой

Пасол Украіны ў Германіі назваў канцлера Шольца «пакрыўджанай лівернай каўбасой»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера