Знайсці
04.07.2022 / 17:08РусŁacБел

Ва Украіне арыштавалі больш за 300 вагонаў з беларускімі і расійскімі ўгнаеннямі

Генпракуратура Украіны паведаміла пра арышт 315-ці вагонаў з мінеральнымі ўгнаеннямі, якія належаць беларускім і расійскім кампаніям. Агульны кошт арыштаванага тавару — каля 12 мільёнаў даляраў.

У ведамстве сцвярджаюць, што вагоны заехалі і выкарыстоўваліся ва Украіне, з парушэннем мытнага заканадаўства. 

«У мэтах захавання гэтай маёмасці ў якасці рэчавых доказаў і яе магчымай канфіскацыі ў далейшым Генеральная пракуратура на падставе рашэнняў следчых суддзяў Шаўчэнкаўскага райсуда Кіева наклала арышт», — рапартуе прэс-служба ведамства. 

Цяпер бюро эканамічнай бяспекі Украіны праводзіць дасудовае расследаванне аб наўмысным ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

Ва Украіне канфіскавалі беларускія мінеральныя ўгнаенні на суму каля 20 мільёнаў даляраў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930