Знайсці
04.07.2022 / 16:598РусŁacБел

Калінінград можа стаць Уладзібалтыйскам

Кіраўнік расійскай партыі «Справядлівая Расія» Сяргей Міронаў прапанаваў перайменаваць Калінінград ва Уладзібалтыйск, а Калінінградскую вобласць зрабіць Балтыйскім краем.

Калінінград — горад, дзе захавалася пруская архітэктура

Ідэю зрабіць Калінінградскую вобласць краем Міронаў аргументуе тым, што яна мае стратэгічнае значэнне для Расіі, а перайменаваць Калінінград, на ягоную думку, трэба «ў адпаведнасці з сучаснымі рэаліямі і айчыннымі традыцыямі».

З назвы Уладзібалтыйск (відаць, па сугучнасці з Уладзівастокам), паводле Міронава, «становіцца ясна, што гаворка ідзе пра фарпост на крайняй заходняй мяжы нашай Радзімы, якая працягнулася ад Ціхага акіяна да Балтыкі», — напісаў Міронаў у сваім тэлеграм-канале.

Калінінградская вобласць Расіі — частка былой Усходняй Прусіі ў складзе Германіі. Да Другой сусветнай вайны яна мела пераважна нямецкае насельніцтва і належала да «нямецкага свету» стагоддзямі. Да СССР тэрыторыя адышла паводле Патсдамскай дамовы 1945 года і была далучаная да РСФСР. Нямецкае насельніцтва было адтуль цалкам выселенае, замест яго прыехалі перасяленцы з Расіі і іншых саюзных рэспублік СССР.

Пасля распаду СССР гэты рэгіён аказаўся расійскім эксклавам, то-бок тэрыторыяй, якая не мае сухапутнай мяжы з астатняй часткай краіны. З-за гэтага Калінінградская вобласць патэнцыйна можа быць заблакаваная, небяспека чаго абвастрылася апошнім часам, у сувязі з накладаннем на Расію заходніх санкцый, якія закранаюць у тым ліку і пытанне калінінградскага транзіту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ерамей/адказаць/
05.07.2022
Іван, падчас магчымай страты Расеяй Калінінграду на захадзе "сіневокай" і вакол, найхутчэй, адбудзецца невялічкая тактычна-ядзерная вайнушка. Не думаю, што гэта было б прыкольна.
Глядзіце не толькі "Нехту".
05.07.2022
Балпуцінск. Хаця б адразу зразумела, у гонар каго, а то саромеюцца нечага...
05.07.2022
Уладзібалтыйскчанец пабраўся з уладзібалтыйскчанкай і ў іх нарадзілася улададзібалтыскнічаня
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031