Знайсці
05.07.2022 / 11:383РусŁacБел

У топ-15 беларускіх ютуб-каналаў аказаўся блог берасцейкі. Ні за што не здагадаецеся, пра што ён

У рэйтынгу самых папулярных беларускіх ютуб-каналаў не толькі СМІ і блогеры, чые імёны на слыху. Адзін з блогаў, які ў чэрвені сабраў больш за 700 тысяч праглядаў, вядзе жыхарка Брэста Наталля Чарнякова.

Фота: сацсеткі Наталлі Чарняковай

Наталля — салістка Брэсцкага гарадскога аркестра духавой і эстраднай музыкі.

На яе канале амаль 9 тысяч падпісчыкаў. Кароткія відэа, якімі дзеліцца жанчына, — гэта танцы на вуліцах горада. Вальс, танга, лаціна… Таксама Наталля публікуе выступленні харэаграфічных калектываў на гарадскіх мерапрыемствах і проста гулянні.

Фота: скрыншот відэа на канале Наталлі

Часам сустракаюцца відэа парадаў і праўладных велапрабегаў.

За мінулы месяц у берасцейкі выйшла каля 60 відэа. «Цяпла, дабра і пяшчоты вашаму вечару!», «Гэты вальс зачаруе вас!», «Адпачываем і гуляем, нікога не напружваем!» — так выглядаюць загалоўкі.

Цікава, што яшчэ пару месяцаў таму ролікі набіралі хіба па пару соцень праглядаў.

Фота: скрыншот відэа на канале Наталлі

Але ў чэрвені залецела ў топ відэа «Абалдзеннае танга! Сарвалі ўсе апладысменты!». Яго паглядзелі 627 тысяч разоў. За кошт гэтага роліка ютуб-канал берайсцейкі аказаўся на 14-м месцы ў рэйтынгу самых папулярных беларускіх блогаў.

Іншыя відэа танцаў у чэрвені збіралі ў сярэднім па пару тысяч праглядаў.

Чытайце таксама: 

«Нехту» глядзяць у сем разоў больш за БелТА — з’явіўся рэйтынг беларускіх ютуб-каналаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрэйка/адказаць/
05.07.2022
будзьце асцярожныя, за танцы ў цэнтры Брэста можна і тэрмін атрымаць
0
#не_танцюю /адказаць/
07.07.2022
жэсць
07.07.2022
Танцы пасярод канцлагеру
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031