Знайсці
04.07.2022 / 14:101РусŁacБел

Смешная хлусня БелТА: «Туркі хочуць выйсці з НАТА». Глядзіце, як гэта зроблена

Дзяржаўная прапаганда паведамляе пра тое, што ў Турцыі праходзіць «маштабная кампанія» па выхадзе краіны з НАТА. Тлумачым, як збудаваная гэтая маніпуляцыя.

«Маштабная кампанія «Выйдзем з НАТА», разгорнутая турэцкай партыяй «Радзіма» па ўсёй краіне, была падтрыманая вялікай колькасцю грамадзян», — піша БелТА са спасылкай на турэцкую газету Aydınlık (гэта газета партыі «Радзіма»).

«Патрабаванне пакінуць НАТА — гэта патрабаванне турэцкага народа. 90% турэцкай нацыі цяпер бачаць у НАТА ворага», — піша БелТА.

Стоп. Па першае, сама партыя «Радзіма» (Vatan Partisi) — глыбока маргінальная палітычная сіла ў Турцыі. На апошніх парламенцкіх выбарах гэтая ультралевая, пракітайская і прарасійская партыя набрала ўсяго толькі 0,23%. Партыя не здолела правесці ў парламент ніводнага члена. 

Адзначым, што галоўныя палітычныя сілы Турцыі (як кансерватыўна-ісламская партыя Эрдагана, так і левацэнтрысцкая Рэспубліканская народная партыя), як і большасць турэцкіх выбарцаў, не ставяць пад пытанне членства Турцыі ў НАТА. Антынатаўскія сілы, якія выступалі б за выхад Турцыі з блоку, — маргінальныя.

Акрамя таго, не так даўно было праведзенае апытанне грамадскай думкі ў Турцыі пра адносіны з НАТА. І яно паказала, што толькі 27,8% туркаў выступаюць за выхад з арганізацыі, а абсалютная большасць — за захаванне членства.

Апытанне паказала, што большасць туркаў не да канца давяраюць арганізацыі, але выходзіць з яе не хочуць і не збіраюцца.

Турцыя стала членам НАТА ў 1952 годзе. Яна ўдзельнічае ў шматлікіх ініцыятывах блоку. У Турцыі знаходзіцца цэнтральнае камандаванне ўсіх сухапутных сіл НАТА, некалькі авіябаз, а таксама супрацьракетны радар. Асноўныя спрэчкі паміж Турцыяй і НАТА ўзнікаюць па курдскіх і кіпрскіх пытаннях. Нягледзячы на няўстойлівыя адносіны, Турцыя не бачыць рэальных альтэрнатыў членству ў НАТА.

Дзяржпрапаганда малюе НАТА ў негатыўным святле, бо гэты альянс мацнейшы за Расію ў ваенным плане і супрацьстаіць Маскве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Partagas/адказаць/
04.07.2022
Лукавые пропагандоны нашли своих VATANов в Турции, и что характерно, их опять притянуло в дотрехпроцентный зазор.)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031