Знайсці
04.07.2022 / 13:387РусŁacБел

Маладая мама з правінцыі будзе здаваць кроў, каб хапіла на памперсы

Жыхарка Слуцка пабачыла, колькі каштуюць памперсы, і не змагла схаваць свайго абурэння, піша kurjer.info.

«На днях зайшла ў краму і войкнула. Вялікую ўпакоўку памперсаў для свайго малога пастаянна купляла за 62 рублі. Яны ўвесь час былі на акцыі, у прынцыпе, як і іншыя падгузнікі.

Выбар у такім плюс-мінус дыяпазоне цэн быў заўсёды. Учора заходжу — 150 рублёў!

І проста наогул няма нічога на акцыі, нават самых кепскіх памперсаў. У тры разы паднялася цана! А мне дзве такія ўпакоўкі патрэбныя на месяц. На які сегмент людзей яны разлічваюць?» — абураецца маладая мама.

Яна зазначае, што ёсць памперсы і таннейшыя. Але яны горшыя па якасці, працякаюць, таму эканоміі грошай не будзе.

«Тут нагадаю, што дзіцячыя [выплаты] цяпер 530 рублёў. Акрамя падгузнікаў, яшчэ патрэбная сумесь. Вось і прыкіньце, падлічыце. У выніку знайшла на дастаўцы ўпакоўку за 55 рублёў. І ўжо забрала. Роўна такія ж памперсы, што і тыя, якія каштавалі 150 рублёў. Слоў няма…»

Увогуле, жанчына збіраецца стаць донарам, каб мець дадаткова грошай.

«Памперсы сталі апошняй кропляй, пасля якой вырашыла здаваць кроў. Таму што пакуль з немаўляткам на руках і яго рытмам росту падпрацоўку сабе дазволіць не магу. Яшчэ і мужа падбіваю. Выйдзе ад донарства 280 рублёў з дваіх раз на два месяцы», — піша жанчына.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
22
Абуральна
8
1
belariy/адказаць/
04.07.2022
абурацца трэба было пару гадоў таму. а цяпер, або ўзгадваць бабулін досьвед карыстаньня пялюшкамі, або ўвогуле валіць нафіг з гэтага канцлагеру, бо само па сабе абурэньне цяпер ужо нічым не дапаможа.
04.07.2022
Плата за абыякавасць
1
Evidencia /адказаць/
05.07.2022
Калі пры дастаўцы рэч каштуе 55 р., а ў краме 150 p. , тое гэта хутчэй памылка ў краме. Адна і тая ж рэч не можа каштаваць настолькi па-рознаму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930