Палітвязня Мікалая Дзядка перавялі ў гродзенскую турму
Суддзя Горацкага раёна Станіслаў Ляшэнка 28 чэрвеня пастанавіў перавесці Мікалая Дзядка на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады і 10 месяцаў.
У канцы сакавіка ў калоніі №9 палітвязня змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту. З 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах, паведамляе «Вясна».
Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па адным артыкуле.
Цяпер стала вядома, што Мікола знаходзіцца ў гродзенскай турме № 1.
Падтрымаць палітвязня: турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
0
0
0
0
0
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Падазраваныя ў нападзе на Волкава — грамадзяне Польшчы
 2
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 80
У Польшчы затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у збіцці расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні
 2
Сабралі беларускія арганізацыі ў Польшчы і Літве, якім можна пералічыць падатак на дабрачыннасць
 18
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера