Знайсці
04.07.2022 / 10:43РусŁacБел

Беларусам, якія ляцяць у Расію, больш не патрэбны ПЛР-тэст

Грамадзянам Беларусі больш не патрэбныя вынікі ПЛР-тэстаў на каранавірус пры прылёце ў Расію, паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце ўрада РФ. Для грамадзян астатніх краін гэтае патрабаванне захоўваецца.

Аператыўным штабам па барацьбе з каранавірусам прынятае рашэнне аб адмене патрабавання аб прадастаўленні вынікаў ПЛР-тэставання на COVID-19 для грамадзян Беларусі, якія прылятаюць у Расію.

Раней у РФ адмянілі абавязковы ПЛР-тэст для перамяшчэння беларускіх грамадзян праз наземную мяжу — аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера