Знайсці
04.07.2022 / 09:522РусŁacБел

«У людзей страх перад чалавекам у форме. І міліцыі страшна трапіць у калонію, бо там ім таксама не соладка, можа, яшчэ і горш»

Як перамагчы страх перад сілавікамі? Ці было такое стаўленне да людзей у форме раней? І чаму ўлады так баяцца судоў за перавышэнне паўнамоцтваў? Пра гэта ў «Току» разважае Алег Алкаеў, былы начальнік Валадаркі. 

— У нас у Беларусі ўжо ёсць страх і нянавісць да чалавека ў форме. Нават не важна, хто ён — ніхто не разбіраецца. Як гэта можна перамагчы? Ці было такое ў 90-ыя хоць калісьці?

— Не, не было. Чалавека ў форме ніхто не баяўся. Гэта праўда. Мы, скажам, ездзілі ў Мінску на метро. Супрацоўнікі некаторыя пераапраналіся, у каго не было вопраткі пераапрануцца — у форме ездзілі. І супрацоўнікі міліцыі, і супрацоўнікі турмы. Ніхто ні на каго не касіўся. Тым больш нас у твар ведалі. А вайскоўцы, дык тыя ганарыліся, яны ж парашутысты, дэсантнікі, крапавыя берэты, зялёныя.

Ёсць такое паняцце ў крымінальным праве, як крыніца павышанай небяспекі. Напрыклад, машына — яна сама па сабе без кіроўцы не паедзе, але калі прыходзіць у рух, робіцца небяспечнай. І вось гэты баец таксама робіцца крыніцай павышанай небяспекі. Калі ён можа прыдрацца, прымяніць зброю, проста збіць — гэта страшная справа. Вельмі страшная! І калі гэта ў адной асобе: ён і следчы, ён і пракурор, і пасля як ён напіша — так і пойдзе ў суд. Гэта кашмар, гэта вельмі небяспечна. Яго можна спыніць толькі адным чынам — пракуратуры трэба ўладу.

Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год. Пасля быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну.

Дзве пазіцыі павінна быць: адукацыя шматузроўневая прафесійная, асабліва калі са зброяй чалавек службу нясе, і маральныя якасці. Як толькі справы пойдуць у суд за перавышэнне службовых паўнамоцтваў на гэтых хлопчыкаў з дубінкамі, усё стане на месца, усе начальнікі пачнуць клапаціцца.

— Як вы думаеце, тое, што публічна ніводзін сілавік так і не быў прыцягнуты ні за якія злачынствы ў дачыненні да пратэстуючых і не толькі, проста людзей, якія трапілі пад раздачу выпадкова, — гэта такая слабасць Лукашэнкі, ён баіцца, што адразу ў сістэме наступіць параліч?

— Так, так. Яны і трымаюцца за кошт гэтай кругавой парукі. Калі толькі аднаго здадуць, пачне працаваць гэты працэс. Не забывайцеся, што калонія супрацоўнікаў міліцыі таксама не выпраўляе, там таксама ім не соладка, можа, яшчэ і горш. І яны гэтага баяцца. Таму спрабуюць свой страх загасіць вось такім шляхам, каб чалавек не выходзіў на вуліцы, загнаць усё ў рэчышча страху, і па сутнасці, усе працэсы гэтыя будуць прыпыненыя. Чалавек, які чагосьці баіцца, не здольны ўжо нешта рэальна ацэньваць. Ён будзе ацэньваць сітуацыю з пазіцыі сваёй выгады, што ён ад гэтага мае, што губляе. 

Як гэта перамагчы? Знаходзячыся тут, я не магу гэта вырашыць. Калі б быў пры ўладзе, з паўнамоцтвамі — пачаў бы з судоў. Як толькі суды пачнуць працаваць, дык адразу ўсё стане зусім па-іншаму. Па законе будзе, проста па законе. Не тэлефоннага званка павінен чакаць суддзя, а сядзець і паперы разбіраць — у яго найвышэйшая ўлада. Суддзя — гэта найвышэйшая ў раёне пасада і самы высокі заробак павінен быць. Не нейкі там начальнік міліцыі, КДБ — суддзя. Як толькі ён сваю значнасць ацэніць, хаця б з такой пазіцыі, — гэта будзе пераварот.

Інтэв'ю цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4
0
даведка/адказаць/
04.07.2022
Ещё не так давно судья должен был пройти множество этапов согласований, включая со стороны силовиков, и получить одобрение председателя местного райисполкома, в районе которого предполагался для назначенияч судья. Ну и в чьих интересах будут "судить" такой представитель судебной ветви власти, если его назначение зависит от представителей исполнительной ветви власти: председателя райисполкома, председателя облисполкома и непосредственно президента, указом которого назначается и увольняется каждый судья в этой стране?! Поэтому в судебной системе, особенно в последние два года, назначаются одни холую из числа выпускников академии управления, дети и другие близкие родственники действующих судей, прокуроры и родственники прокурорских работников, сотрудники местных исполкомов.
0
Конь/адказаць/
04.07.2022
Есть одно объяснение, оно не всем понравится, хоть и работает. У нас такой народ. Это из него все эти милиционеры судьи учителя и лукашенки. Даже интернет не изменил ситуацию. Скорее всего, быть поглощенными Россией - это и есть национальная беларуская идея, наш исторический удел.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930