Знайсці
03.07.2022 / 18:436РусŁacБел

Актрыса Купалаўскага Тамара Міронава стала народнай артысткай. Разам з Няфёдавай яны выступалі на адкрыцці алкамаркета

Актрысе Купалаўскага тэатра Тамары Міронавай далі ганаровае званне народнага артыста Беларусі.

Тамара Міронава (злева) і Вольга Няфёдава. Фота: гандлёвы цэнтр «Спутнік»

Яна падзякавала Лукашэнку.

«Вы адкрылі новыя старонкі ў нашым тэатры. Тэатры дзяржаўным, нацыянальным. Тэатры імя Янкі Купалы. Вы нам паверылі, і мы вас не падвялі. Я ганаруся, што ў нас цяпер ёсць рэжысёр, маладыя артысты, што нараджаецца новы малады тэатр. Гэта выдатна!» — прыводзіць яе словы БелТА.

Раней яе калега Вольга Няфёдава скардзілася, што іх абедзвюх паўтара года не запрашаюць здымацца ў кіно.

«Таму што там такія ж ціхушныя змагары з рэжымам трымаюцца за хлапушку і нас не пускаюць. А маскоўскія рэжысёры як прыязджалі, так і прыязджаюць здымаць у Мінск, але нашы кастынг-дырэктары нас ім не паказваюць, вось і ўсё», — казала Няфёдава.

У чэрвені 2021 года Міронава і Няфёдава выступілі на адкрыцці крамы алкаголю «Белмытнясэрвіс» у Маладзечне. Яны паказалі ўрывак са спектакля «Паўлінка».

3 ліпеня былі ўзнагароджаныя і іншыя дзеячы культуры. 

Ордэн Францыска Скарыны атрымаў прафесар кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вадзім Яканюк, медаль Францыска Скарыны — дырэктар Магілёўскага абласнога тэатра лялек Уладзімір Андрэенка.

Нагрудныя знакі да ганаровага звання Заслужаны дзеяч культуры ўручылі мастаку-скульптару, прафесару кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандру Фінскаму, Заслужанага артыста атрымалі артыст балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Аляксандр Глазко, мастацкі кіраўнік Музычнага прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы» Валерый Шмат і вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Руслан Чарнецкі. Нагрудны знак да ганаровага звання народнага артыста Беларусі ўручылі артысту балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12
0
Саня /адказаць/
03.07.2022
Рэд. Выдалена.
04.07.2022
У алкамаркеце хто? Народ. Працавала для народа — стала народнай. Што не зразумела?
0
Гертруда Львовна/адказаць/
04.07.2022
Лукавая подтанцовка.))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930