Знайсці
03.07.2022 / 16:492РусŁacБел

Па макеце БРСМ. Пакуль адны муралы зафарбоўваюць, улады адкрываюць іншыя ФОТА

Днямі ў Мінску знішчылі мурал беларускага мастака Міці Післяка, створаны ў 2017 годзе ў рамках фестывалю Vulica Brazil. І адкрылі на іншых вуліцах новыя — пад прыглядам ідэолагаў.

Мурал з'явіўся на вуліцы Ландэра, ён прысвечаны Дню Рэспублікі, пішуць «Мінск-Новості». Называецца ён «Сімвалы маёй краіны».

Фота: адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Мінска

Па словах начальніцы ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Марыі Голуб, стрыт-арт да Года гістарычнай памяці прапанавалі зрабіць жыхары раёна. Макет дапамагаў распрацоўваць БРСМ, малюнак на сцяну наносілі камунальнікі.

Мурал бачны з МКАД, яго памер — 280 квадратных метраў.

А вось такі тэматычны малюнак з'явіўся днямі на доме па адрасе праспект Газеты «Звязда», 26-а — у памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляюць гарадскія ўлады.

Фота: адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска

Фота: адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска

Мурал мастака Міці Післяка падчас зафарбоўкі. Цяпер на яго месцы шэрая сцяна з выявай афіцыйнага сцяга ў куце. Фота: сацсеткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
61
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
41
0
Айвазов/адказаць/
03.07.2022
Сейчас уже есть дроны, которые способны держать болончик с краской и рисовать на высоте такой, что ЖКХ окажется бессильно стереть надпись "Нет войне!".
0
Лідкін боршч/адказаць/
03.07.2022
Усю гісторыю краіны звялі да вайны. Няма чым ганарыцца, бо тут была пустэча, а пасля 3 ліпеня 1944 раптоўна з'явіліся беларусы, а праз 50 гадоў з'явіўся збавіцель, даў муку ды штаны. І з кожным месяцам усё горш і горш, краіна ляціць у бездань без тармазоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930