Брытанская разведка расказала пра планы расіян аб псеўдарэферэндуме ў Херсонскай вобласці
Расіяне заявілі, што плануюць правесці псеўдарэферэндум аб далучэнні Херсонскай вобласці да Расіі да восені 2022 года. З вялікай імавернасцю, Расія будзе гатовая сфальсіфікаваць «галасаванне», каб дасягнуць прымальнага выніку. Пра гэта паведаміла Мінабароны Брытаніі ў Twitter.
«Акупацыйная «ўлада» заявіла, што правядзе псеўдарэферэндум аб далучэнні Херсонскай вобласці да Расійскай Федэрацыі да восені 2022 года. Расія, імаверна, аддае перавагу псеўдаканстытуцыйнаму галасаванню, спрабуючы ўзаконіць свой кантроль над рэгіёнам», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што 28 чэрвеня 2022 года мэр Херсона Ігар Калыхаеў быў затрыманы. Аднак на акупаваных тэрыторыях працягваецца шырокамаштабны ўзброены і мірны супраціў.
Херсоншчына — гэта вобласць, якая з лютага трапіла пад расійскую акупацыю.
Latest Defence Intelligence update on the situation in Ukraine - 3 July 2022
Find out more about the UK government's response: https://t.co/jomNx9Vafx
#StandWithUkrainepic.twitter.com/DAGpWyCkyu