Знайсці
03.07.2022 / 00:368РусŁacБел

«Забрала ўсе грошы і знікла». Ад бацькі матроса, які загінуў на крэйсеры «Масква», збегла жонка

Бацька расійскага матроса тэрміновай службы, які загінуў на крэйсеры «Масква», Дзмітрый Шкрабец спачатку заявіў пра знікненне жонкі, але неўзабаве паведаміў, што яна проста збегла, прыхапіўшы ўсе грошы. Верагодна, гаворка ідзе пра 7 мільёнаў рублёў (каля 133 000 даляраў) дзяржаўнай кампенсацыі за забітага на вайне сына.

Дзмітрый Шкрабец і яго сын Ягор. Фота vk.com/d.vetrov

Сваёй гісторыяй Шкрабец падзяліўся ў сацсетках.

Раніцай жанчына пайшла на працу, з ёй знікла сувязь. Дзмітрый забіў трывогу, заяўляючы пра пагрозы, якія ён нібыта атрымліваў з-за асвятлення тэмы ўдару па «Маскве».

Пасля мужчына напісаў, што яго жонка «забрала ўсе грошы і знікла, сім-карты адключаныя».

«Вось такое маё жыццё, здраджваюць самыя блізкія», — наракае Дзмітрый.

Акрамя таго, Шкрабец згадаў «прарочы сон» пасля знаёмства з жонкай. Яго нібыта папярэджвалі пра «страшныя часы пасля смерці сына».

Дзмітрый Шкрабец адным з першых публічна распавёў пра страты на крэйсеры «Масква». Нядаўна да яго прыйшлі «людзі з сур'ёзнага ведамства» і забралі ноўтбук нібыта на экспертызу.

Чытайце таксама: Бацька аднаго з маракоў крэйсера «Масква» атрымаў нечаканы адказ з пракуратуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Луй на шестом сроке /адказаць/
03.07.2022
А могла бы и унитаз с собой прихватить....
03.07.2022
Гэта спецыяльная фінансавая аперацыя. Трэба ставіцца да яе з разуменнем.
0
Направление главного удара/адказаць/
03.07.2022
Если бэушный унитаз - это для них крутой трофей, то за 133 000 баксов они должны удавиться. 
Почему-то вспомнился поступок Графа Монтекристо, который дал подобным людям алмаз и что из этого вышло.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031