Знайсці
02.07.2022 / 18:001РусŁacБел

Яшчэ двух палонных брытанцаў рыхтуюць да суду ў самаабвешчанай ДНР, ім пагражае смяротнае пакаранне. Што вядома

Улады самаабвешчанай ДНР прад'явілі абвінавачванні ў наёмніцтве яшчэ двум брытанцам — Дылану Хілі і Эндру Хілу. Раней паводле аналагічнага абвінавачвання суд самаабвешчанай ДНР прысудзіў да смяротнага пакарання брытанцаў Шона Пінера і Эйдэна Асліна, а таксама грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма. Піша Бі-бі-сі.

Злева на фота Дылан Хілі (здымак сям'і), справа — Эндру Хіл на відэа Мінабароны Расіі

Крымінальныя справы ў дачыненні да Хілі і Хіла ўзбуджаныя па арт. 430 КК ДНР («Наёмніцтва»). Цяпер палонныя брытанцы ўтрымліваюцца ў адным з СІЗА самаабвешчанай ДНР.

22-гадовага Дылана Хілі затрымалі на КПП у Запарожжы ў красавіку, калі ён ехаў вывозіць украінскую сям'ю з зоны баявых дзеянняў. Ён займаўся гуманітарнай працай і дапамагаў мясцовым жыхарам у якасці добраахвотніка, сцвярджаюць у няўрадавай арганізацыі Presidium Network, што аказвае дапамогу жыхарам Украіны, пацярпелым ад вайны.

35-гадовага Эндру Хіла затрымалі ў тым жа месяцы ў Мікалаеўскай вобласці.

Расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС сцвярджае, што Дылана Хілі ўзялі ў палон на камбінаце імя Ільіча пры акупацыі Марыупаля, а Хіла — у Мікалаеўскай вобласці.

«З імі вядуцца следчыя дзеянні, у ходзе якіх следчым неабходна будзе атрымаць доказы ўчыненых брытанцамі злачынстваў, паколькі яны не хочуць даваць паказанні і супрацоўнічаць у рамках крымінальных спраў, узбуджаных ў дачыненні да іх», — цытуе ТАСС свайго суразмоўцу ў самаабвешчанай ДНР.

Раней у чэрвені так званы Вярхоўны суд самаабвешчанай ДНР прысудзіў да смяротнага пакарання брытанцаў Шона Пінера і Эйдэна Асліна, а таксама грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма, прызнаўшы іх вінаватымі ў наёмніцтве, спробе гвалтоўнага захопу ўлады, а таксама ў праходжанні навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці.

У чацвер Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) загадаў Расіі забяспечыць невыкананне смяротнага прысуду Пінеру і Асліну (раней ён тое ж самае і прысудзіў і адносна Брагіма), але Расея заявіла, што больш не выконвае рашэнні ЕСПЧ.

Цяпер суд у самаабвешчанай ДНР, легітымнасьць якога не прызнае сусветная супольнасць, прад'явіў аналагічныя абвінавачванні Дылану Хілі і Эндру Хілу.

Што вядома пра Дылана Хілі і Эндру Хіла

Пра захоп у палон Дылана Хілі ў красавіку распавяла гуманітарная арганізацыя Presidium Network. У інтэрв'ю Бі-бі-сі яе прадстаўнік Дамінік Бірн сказаў, што Хілі і яшчэ адзін брытанец, 45-гадовы Пол Юры, працавалі добраахвотнікамі, дапамагаючы мясцовым жыхарам, калі расейскія вайскоўцы ўзялі іх у палон у Запарожжы. Хілі і Юры працавалі незалежна ад арганізацыі Presidium Network, але падтрымлівалі з ёю цесны кантакт.

Па дадзеных Presidium Network, у момант, калі іх арыштавалі, Хілі і Юры ехалі на машыне вызваляць украінскую сям'ю з вёскі на поўдзень ад горада.

Па словах Бірна, Хілі — кухар па прафесіі. Ён жыве ў горадзе Хантынгтон побач з Кембрыджам. Арганізацыя Presidium Network падтрымлівае рэгулярны кантакт з яго сям'ёй, якая вельмі напалохана. Яна знаходзіцца на сувязі з брытанскім урадам і Чырвоным Крыжам, якія спрабуюць атрымаць доступ да Хілі, каб праверыць яго стан.

Бірн падкрэсліў, што Хілі не быў звязаны ні з узброенымі сіламі Украіны, ні з міжнароднымі легіёнамі, а знаходзіўся ў краіне выключна як валанцёр, для дапамогі мірнаму насельніцтву.

Што тычыцца Эндру Хіла, то відэа з ягоным удзелам 29 красавіка распаўсюдзіла Міністэрства абароны Расеі, назваўшы яго брытанцам, які здаўся ў палон расейскім вайскоўцам у Мікалаеўскай вобласці на паўднёвым захадзе Украіны.

На відэа прыгнечаны чалавек у ваеннай куртцы называе сябе Эндру Хілам і кажа, што ён родам з Плімута ў Вялікабрытаніі. Адна рука ў яго ў гіпсе, і ён пытаецца, ці ў бяспецы ён і ці можа атрымаць медыцынскую дапамогу.

Каментуючы абвінавачванні ў наёмніцтве, прад'яўленыя брытанцам Дылану Хілі і Эндру Хілу ў самаабвешчанай ДНР, брытанскае Міністэрства замежных спраў рашуча асудзіла выкарыстанне палонных у палітычных мэтах.

«Мы падтрымліваем пастаянны кантакт з урадам Украіны па іх справах, і цалкам падтрымліваем намаганні Украіны, накіраваныя на іх вызваленне», — сказаў прадстаўнік ведамства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Алег/адказаць/
02.07.2022
А што кали украинцы перастануць браць у палон днрАуцоу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031