Знайсці
02.07.2022 / 00:371РусŁacБел

Спёка ў Беларусі ставіць рэкорды

Самым спякотным 1 ліпеня выдалася на паўднёвым захадзе Беларусі. Максімальныя ва ўсёй краіне тэмпературы паветра 1 ліпеня зафіксавалі ў Брэсце і Высокім, дзе паветра прагрэлася да +33.3°С, паведамляе тэлеграм-канал Nadvorie.

Акрамя Брэста і Высокага, вельмі горача было ў Пружанах (+32°С), Драгічыне (+31,8°С) і Пінску (+31,2°С).

Вышэй за 30 градусаў тэмпература фіксавалася таксама ў Гродзенскай вобласці і на поўдні Міншчыны. У Мінску паветра прагрэлася да + 28,9°С.

У папярэдні ж дзень, 30 чэрвеня, на Брэстчыне ў некаторых месцах былі пастаўленыя тэмпературныя рэкорды, прытым што і ранейшыя былі адносна нядаўнія. Так, у Пружанах да гэтага самым гарачым 30 чэрвеня было ў 2019 годзе, калі было зафіксавана 31,8°С. Сёлета ж паветра прагрэлася да 32,9°С. У Высокім слупок тэрмометра тры гады таму паказаў 32,4°С, гэтым разам — 33,5°С вышэй за нуль. А ў Брэсце сёлета 30 чэрвеня было плюс 33,9°С, у той час як у раней рэкордным 2019-м — 32,9°С. 

Па прагнозах сіноптыкаў, спякотнае надвор'е ў Беларусі захаваецца да канца тыдня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.07.2022
Выдатна. На Беларусі тыдзень, ну максімум 2,5 тыдня, бывае вось такая сьпека. Астатні час - звыкла, альбо халодна і мокра. Таму - як па мне - хай хоць трошкі пасмажыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031