Знайсці
02.07.2022 / 00:00РусŁacБел

Беларусы ў Польшчы далучыліся да збору сродкаў на «Байрактар» для Украіны

Польская кампанія «Купім Байрактар Украіне!» мае на мэце сабраць 22 500 000 злотых (каля 5 000 000 даляраў). Пакуль што сабрана крыху больш за 2 000 000 злотых, 8% ад сумы. У беларусаў ёсць магчымасць далучыцца да гэтай агульнай кампаніі так, каб іхні ўнёсак ацэньваўся асобна.

Арганізатары беларускай часткі збору пішуць:

«Беларусы, якія жывуць у Польшчы, не могуць і не хочуць бяздзейнічаць перад жахлівай вайной ва Украіне. Таму падтрымліваем грашовы збор на Байрактар праз скарбонку!

Памятаем падтрымку палякаў і ўкраінцаў пасля 2020 года. Мы не згодныя з палітыкай Рэспублікі Беларусь, акупаванай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Мы не хочам асацыявацца з ім. Мы на баку Украіны да пераможнага канца».

Падтрымаць беларускі збор можна ТУТ

Чытайце таксама:

У Польшчы таксама збіраюць грошы на «Байрактар» для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930