Знайсці
01.07.2022 / 23:50РусŁacБел

Першае паўгоддзе 2022 года — рэкорднае па збядненні найбагацейшых людзей свету

У першай палове 2022 года сукупныя капіталы 500 найбагацейшых людзей свету скараціліся на 1,4 трлн даляраў — і гэта максімум за ўсю гісторыю, піша агенцтва Bloomberg.

Фота: pixabay.com

Паводле падлікаў агенцтва, за гэты час стваральнік Facebook Марк Цукерберг страціў $ 65,5 млрд, заснавальнік Amazon Джэф Безас — $ 63 млрд, заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск — $ 62 млрд, а гендырэктар Louis Vuitton Moët Hennessy Бернар Арно — $ 49,3 млрд.

Пры гэтым ім усім удалося захаваць свае месцы ў глабальным рэйтынгу мільярдэраў Bloomberg Billionaires Index. Маск застаўся на першым месцы з капіталам $208 млрд, Безас — на другім ($130 млрд), а Арно — на трэцім ($129 млрд).

Найбольшыя страты панёс заснавальнік крыптавалютнай біржы Binance Чанпен Чжаа, які займае 190 месца ў рэйтынгу мільярдэраў: ягоны маёмасны стан з пачатку года скараціўся на $85,6 млрд і цяпер ацэньваецца «ўсяго» ў $ 10,2 млрд.

Расійскія мільярдэры з пачатку года страцілі $36 млрд.

У папярэднія два гады сітуацыя была іншая — капіталы найбагацейшых людзей свету толькі павялічваліся, адзначае Bloomberg. Агенцтва звязвае рост багацця ў гэты час з беспрэцэдэнтнымі стымулюючымі мерамі ўрадаў і цэнтральных банкаў розных краін на фоне пандэміі каранавіруса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930