Знайсці
01.07.2022 / 22:22РусŁacБел

Міністры спорту 35 краін заклікаюць выключыць Расію і Беларусь з міжнародных спартыўных арганізацый

Міністры спорту 25 краін Еўрасаюза, а таксама Вялікабрытаніі, Ліхтэнштэйна, Канады, Ісландыі, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Карэі, Японіі і Нарвегіі прынялі сумесную заяву па Беларусі і Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне, піша Reform.by.

У заяве гаворыцца, што вайна Расіі супраць Украіны, якая падтрымліваецца беларускімі ўладамі, з'яўляецца несправакаванай, неапраўданай і парушае міжнародныя абавязальніцтвы Расіі.

Міністры заклікаюць:

  • прыпыніць членства нацыянальных расійскіх і беларускіх спартыўных органаў у міжнародных спартыўных федэрацыях;
  • пазбавіць асоб, цесна звязаных з уладамі Беларусі і Расіі, у тым ліку членаў урада, уплывовых пасад у міжнародных спартыўных арганізацыях;
  • нацыянальныя і міжнародныя спартыўныя арганізацыі не павінны трансляваць свае спаборніцтвы ў Беларусі і Расіі;
  • пры ўдзеле прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ў спартыўных мерапрыемствах трэба пераканацца, што яны не прадстаўляюць беларускую або расійскую дзяржаву, забараніць выкарыстанне дзяржаўных сцягоў, гімнаў і гербаў Беларусі і Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера