Знайсці
01.07.2022 / 20:01

З пачатку вайны кампаніі з Расіі і Беларусі сталі выканаўцамі дзяржзакупак ва Украіне на больш чым 2 мільёны даляраў

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны шэраг прадпрыемстваў з бенефіцыярамі з РФ або Беларусі не толькі прымалі ўдзел у закупках за кошт дзяржаўных сродкаў, але і станавіліся іх выканаўцамі: сума такіх закупак — каля 65 млн грыўняў (каля 2,2 млн даляраў). Пра гэта паведамляе Бюро эканамічнай бяспекі Украіны.

«Аналітыкі Бюро эканамічнай бяспекі Украіны выявілі, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны шэраг прадпрыемстваў з бенефіцыярамі з Расіі ці Беларусі не толькі бралі ўдзел у закупках за кошт дзяржаўных сродкаў, але і станавіліся іх пераможцамі. Гэта значыць, рэалізоўвалі тавары ці паслугі. Сума такіх закупак склала каля 65 млн мільёнаў грыўняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Такія выпадкі ўстанавілі аналітыкі БЭБ падчас аналізу больш за 400 тысяч дзяржзакупак, дадалі ў ведамстве.

«Гэта недапушчальна, таму БЭБ будзе ініцыяваць разгляд пытання перад Кабінетам міністраў, каб цалкам забараніць допуск кампаній з Расіі і Беларусі да дзяржаўных закупак», — заявіў дырэктар БЭБ Вадзім Мельнік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31