Знайсці
02.07.2022 / 20:123РусŁacБел

Як ратаваць бульбу ад каларадаў? Вось некалькі рашэнняў без кроплі хіміі

Каларадскі жук — вораг вядомы. Але не ўсе ведаюць, як з ім змагацца з дапамогай раслін, якія ёсць у кожнага на лецішчы.

Фота: Marco Verch/flickr.com

Крапіва

Заліце каля кіло свежай крапівы дзесяцю літрамі вады і пакіньце на 4—5 дзён ферментавацца ў цёплым месцы. Потым разбаўце вадой у суадносінах 1:10 і апырскайце расліны, на якіх жывуць жукі. Гэта эфектыўны спосаб.

Гарчыца

Гарчычны пах для жукоў таксама невыносны.

Калі сталовую гарчыцу развесці ў цёплай вадзе ў суадносінах 1:10, пачакаць, пакуль яна астыне, і апырскаць расліны — насякомыя сыдуць.

Моцныя метады з таго, што пад рукой

Калі расліна заражана бульбяным жуком вельмі моцна, папярэднія спосабы не пасуюць. Вам трэба паспрабаваць значна больш моцныя, але пры гэтым без хіміі.

Можна зрабіць раствор шкіпінару. Для гэтага трэба ўзяць сталовую лыжку на літр вады.

Цыбуля і часнык таксама дапамагаюць. Вазьміце па 200 грамаў цыбульніку і часнычніку (маецца на ўвазе шалупіння цыбулі і часныку, таго, у якім робім крашанкі на Вялікдзень), заліце іх 10 літрамі вады і дзве гадзіны варыце на павольным агні. Калі выключыце агонь, дадайце 200 грамаў тытунёвага пылу. Адвар працадзіце і даліце вады да 10 літраў. Каб сродак лепш трымаўся на лісці, дадайце 30 грамаў гаспадарчага мыла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Кажым Ратуевіч/адказаць/
03.07.2022
Надзвычай актуальны для нашай Роднай Беларусі артыкул, дзякуй
0
Дзяцька. /адказаць/
03.07.2022
Джавелинами!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
09.07.2022
Редактору за фото - респект)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031