Знайсці
01.07.2022 / 15:03РусŁacБел

Украіна заявіла пра перамогу ў «вайне за боршч». ЮНЕСКА прызнала страву ўкраінскай

Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка паведаміў у сябе ў Фэйсбуку, што камітэт ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўнёс у адпаведны спіс элемент пад назвай «Культура прыгатавання ўкраінскага баршчу».

«Перамога ў вайне за боршч — наша!» — напісаў пры гэтым Ткачэнка. Ён патлумачыў, што ЮНЕСКА прыняла адпаведнае рашэнне па звароце ўкраінскага ўрада. Ён быў накіраваны яшчэ ў сакавіку 2021 года.

Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава ў красавіку заявіла, не прывёўшы якіх-небудзь доказаў, што ва Украіне «нават кулінарныя кнігі забараняліся».

У пятніцу Ткачэнка адказаў на гэтыя сцвярджэнні: «Мы з задавальненнем будзем дзяліцца баршчом і яго рэцэптамі з усімі цывілізаванымі краінамі. Ды і з нецывілізаванымі таксама, каб у іх было хоць нешта светлае, смачнае і ўкраінскае».

На афіцыйным сайце МЗС Расіі боршч адносіцца да «рускіх традыцыйных і нацыянальных страў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930