Знайсці
01.07.2022 / 14:54РусŁacБел

Палітвязня Алега Мазгова, якому ўзмацнілі рэжым, перавялі ў бабруйскую калонію

З 15 чэрвеня палітзняволены спартсмен Алег Мазгоў знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 2, паведамляе «Вясна».

Суд Мазырскага раёна 6 красавіка прыняў рашэнне аб узмацненні рэжыму палітвязню і пераводзе яго з «хіміі» ў папраўчую калонію на 9 месяцаў і 17 дзён. Падставай для ўзмацнення сталі чатыры «парушэнні правілаў унутранага распарадку ва ўстанове», адно з якіх было ў тым, што Алег нібыта не павітаўся з супрацоўнікам «хіміі».

Тэрмін Алег адбываў у папраўчай установе №21, у якой, па інфармацыі ад палітзняволеных, іх утрымліваюць у нечалавечых умовах. Таксама ў студзені паведамлялася, што адміністрацыя гэтай установы адмаўляла ў шпіталізацыі хворым вязням. 

Нагадаем, Алега асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч. 1 арт. 342 КК за тое, што 9 жніўня 2020 года ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лозунгі.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Алег Алегавіч Мазгоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930