Знайсці
02.07.2022 / 23:299РусŁacБел

Каця Пытлева: У мяне рак

Вядомая журналістка напісала ў сябе ў Фэйсбуку, што ў яе рак.

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Кацярыны Пытлевай

«У мяне рак. Так што сёння пачынаецца і мая асабістая вайна. Гэта быў найцяжэйшы месяц чакання пацвярджэння і абследаванняў, месяц прывіднай надзеі на цуд, што ўсё ж не… Але цуду не здарылася… Я ўсё жыццё ведала, што так, хутчэй за ўсё, будзе. Усё ж такі пяць выпадкаў раку грудзей па мамінай лініі…

І я рыхтавалася да гэтага. Напярэдадні рэвалюцыі я праходзіла кансультацыі і абследаванні, каб прэвентыўна выдаліць грудзі (падвойная прэвентыўная мастэктамія, як у Анжаліны Джалі), але не паспела…

Прыйшлося з'язджаць, а тут у мяне доўгі час не было статусу, які дазваляў бы гэта зрабіць. І вось вынік. Ніякіх сімптомаў у мяне не было, выявіла падчас звыклага самаабследавання. Заўсёды шукаю нешта добрае ва ўсёй жэсці, што адбывалася са мной у жыцці, знайшла і тут.

Я рада, што я тут, а не ў Беларусі, улічваючы, якія цяпер у краіне чысткі ў сістэме аховы здароўя.

Так што ўсё выявілася ў вельмі правільным месцы і ў правільны час, калі ў мяне ўжо з'явілася страхоўка… а гэта ўжо нямала.

У мяне другая стадыя, на шчасце метастазаў не знайшлі, і пухліна не агрэсіўная, так што шанцы добрыя. Што тут яшчэ скажаш… Я спадзявалася, што гэты грэбаны серыял з бясконцымі выпрабаваннямі ў маім жыцці скончыўся, але не.

Так што ў чарговы раз уключаю сталёвыя яйкі. Ну а далей як і з нашай перамогай — рабі, што можаш, там, дзе ты ёсць. Так і пераможам», — напісала Кацярына.

Чытайце таксама:

«Баліць — трындзец як». Ваданосава распавяла пра аперацыю і цяперашнюю рэабілітацыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрэйка/адказаць/
01.07.2022
Трымайцеся!
1
Ян Севярын Бакей/адказаць/
01.07.2022
 чытаю ( у вачох імгліцца чамусьці) і чарговы раз пераконваюся- жанчыны Беларусі нашмат мацней духам за нас. Я б зламаўся на раз. сухой печанюшкаю, а Каця будзе змагацца пакуль можна. І потым яшчэ столькі ж. 
0
Каментатар/адказаць/
01.07.2022
Каця, берады цябе Божанька
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031