Знайсці
01.07.2022 / 18:15 2

Колькі жанчын на гэтым малюнку? Мала хто ведае адказ

Інтэрнэт-карыстальнікі любяць загадкі. Некалькі гадоў таму ўвесь свет задаваўся пытаннем пра незвычайную сукенку, якая была ці то чорна-блакітнай, ці то бела-залатой. Цяпер прыйшоў час для новай цікавінкі.

Аўтар: Алег Шупляк

Нядаўна па свеце разляцеўся малюнак украінскага мастака Алега Шупляка, на якім нібыта намаляваная адна жанчына. Але, калі прыгледзецца, бачна, што жанчын там некалькі, піша onet.pl.

Паглядзіце ўважліва на гэтую аптычную ілюзію.

Ці здолееце вы знайсці на ёй усіх чатырох жанчын? Калі не, то чытайце падказкі пад анонсамі.

Пяць лагічных загадак, адказ на якія знойдзе не кожны. Праверце сябе!

Паглядзіце на малюнак уважліва. Ён раскрые вашы страхі

Першую жанчыну пабачыць лёгка. Паглядзіце на яе руку, якую яна трымае каля шчакі, і вы заўважыце другую жанчыну.

Каб знайсці трэцюю даму, звярніце ўвагу на правую руку першай жанчыны. Спачатку трэці твар будзе больш цяжка адрозніць ад іншых, але вы можаце пабачыць яе нос, які павернуты ў левы бок ад рукі.

Нарэшце, каб знайсці чацвёртую жанчыну, паглядзіце на жывот першай дамы. Вы заўважыце, што на ім ёсць вусны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3
0
Кажан / адказаць
02.07.2022
Я налічыў 3.
0
Ананім / адказаць
02.07.2022
Я адразу пабачыла чатыры — лёгка!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31