Знайсці
01.07.2022 / 13:00РусŁacБел

Крэмль пра ўдар па жылым доме пад Адэсай: Узброеныя Сілы РФ не працуюць па цывільных цэлях

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў паведамленні пра расійскі ракетны ўдар па Адэскай вобласці, у выніку якога былі разбураныя жылы дом і база адпачынку, загінулі прынамсі 19 мясцовых жыхароў, у тым ліку 11-гадовы хлопчык.

«Я хачу вам яшчэ раз нагадаць словы прэзідэнта і галоўнакамандуючага РФ пра тое, што ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі не працуюць па цывільных цэлях і цывільнай інфраструктуры», — сказаў Пяскоў журналістам.

Улады Украіны настойваюць на тым, што тэрыторыя ў Адэскай вобласці, якая падвергнулася нападу ў ноч на пятніцу, не мела ніякага дачынення да ваеннай інфраструктуры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930