Знайсці
01.07.2022 / 12:462РусŁacБел

Пуцін: Маскву і Мінск падштурхоўваюць да паскарэння аб'яднальных працэсаў

Беспрэцэдэнтны палітычны ціск, санкцыі «калектыўнага Захаду» падштурхоўваюць РФ і Беларусь да паскарэння аб'яднальных працэсаў, заявіў Уладзімір Пуцін у сваім звароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што праходзіць у Гродне. 

Фота: AP

«Беспрэцэдэнтны палітычны і санкцыйны ціск з боку так званага «калектыўнага Захаду» падштурхоўвае нас да таго, каб паскорыць аб'яднальныя працэсы. Бо разам прасцей мінімізаваць шкоду ад незаконных санкцый, лягчэй асвойваць выпуск запатрабаванай прадукцыі, напрацоўваць новыя кампетэнцыі і пашыраць супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі», — сказаў Пуцін.

Кіраўнік Расіі зазначае, што ў гэтым кантэксце перспектыўнымі з'яўляюцца праграмы, скіраваныя на тэхналагічнае абнаўленне. Расія гатовая падтрымаць ажыццяўленне цэлага шэрагу беларускіх інвестыцыйных праектаў, стварэнне новых і мадэрнізацыю дзеючых вытворчасцей, а таксама ўзаемадзеянне ў тэхналагічнай сферы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13
02.07.2022
Паглыненьне Беларусі ў Белоруссию ўжо адбылось ва ўсіх сфэрах, як кажуць - дэ-факта. Як незалежнай краіны Беларусі ўжо не існуе цалкам. Застаўся толькі адзіны момант - аформіць тое на паперы юрыдычна. І тут таксама фактчна няма ніякіх праблемаў, акрамя адной - Лукашенка. Ен па ранейшаму вельмі занепакоены сваім статусам. Яму па ранейшаму карціць мець неабмежаваную ўладу. Але ж ен яе ўжо страціў, і ен тое разумее. Таму яму неяк хочацца пераканаць самога сябе, што быць поўным вассалам з правам жорстка караць сваіх халопаў (больш правоў не будзе) гэта адзінае, што застаецца на старасьць і адыход. Вось і прапрацоўваюць яго з Расеі "псіхолягі" каб змірыўся.

А так больш ніякіх перашкодаў каб скончыць і зачыніць вельмі не паспяховы і моцна пакутлівы праект Рэспубліка Беларусь не засталось
0
беларусь/адказаць/
03.07.2022
белорусы против союза с варварами!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930