Знайсці
01.07.2022 / 14:314РусŁacБел

Польскі неанацыст, які адмаўляў Халакост і апраўдваў дзеянні Трэцяга Рэйху, хваліць беларускую сацыяльна-эканамічную мадэль

Беларусь адзіная ў Еўропе стварыла сваю ўнікальную сацыяльна-эканамічную сістэму, заявіў у інтэрв'ю БелТА польскі неанацыст Матэвуш Піскорскі, якога прапаганда называе «палітолагам».

Матэвуш Піскорскі

«Спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, лічу, звязаныя так ці інакш з тым, што ў Беларусі атрымалася як у адзінай краіны нашага рэгіёну Еўропы стварыць сваю ўнікальную сацыяльна-эканамічную сістэму. Гэтая ўнікальная мадэль, натуральна, не падабаецца глабалістам, англасаксам і іншым цэнтрам сілы», — сказаў Матэвуш Піскорскі.

Ён сцвярджае, што Польшча не праводзіць самастойна сваю знешнюю палітыку, выконваючы заказы куратараў.

Нагадаем, хто такі Піскорскі.

Сваю палітычную кар'еру ён пачынаў ва ультраправых і неапаганскіх рухах. Часопіс Odala, які Піскорскі выдаваў на працягу 90-х і на пачатку 2000-х гадоў, неаднаразова публікаваў артыкулы, у якіх адмаўлялася існаванне Халакосту.

Матэвуш Піскорскі

Акрамя таго, Піскорскі апраўдваў дзеянні Трэцяга Рэйху і заклікаў стварыць «Славянскую імперыю», называючы яе «адзінай надзеяй для белай расы», адзначае The Times.

З пачатку 2000-х гадоў рэгулярна наведваў Расію, дзе сустракаўся з мясцовымі неанацыстамі. Піскорскі мае антыглабалісцкія, антыамерыканскія, антыкапіталістычныя і еўразійскія погляды. Піскорскі некалькі разоў быў назіральнікам на беларускіх выбарах.

У 2014 годзе ён быў назіральнікам на «рэферэндуме» ў Крыме. Таксама Піскорскі рэгулярна камунікаваў з сепаратыстамі на ўсходзе Украіны, якіх падтрымлівае Расія.

У маі 2016 года яго затрымалі польскія спецслужбы па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з расійскай і кітайскай разведкамі.

Амаль 3 гады ён прасядзеў у ізалятары. 16 мая 2019 года яго выпусцілі з варшаўскага следчага ізалятара пад заклад да вердыкту суда.

Акрамя супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі СМІ, Піскорскі рэгулярна каментуе падзеі ў Польшчы для расійскіх прапагандысцкіх медыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
20
01.07.2022
Дурняў аднолькава на кожныя 100тысяч насельніцтва. Як у Подьшчы так і ў Беларусі.
2
Simo Häyhä/адказаць/
01.07.2022
А як на конт таго, што Піскорскі заснаваў ультраЛЕВУЮ партыю "Zmiana"?
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
02.07.2022
Рэд. Выдалена як хлуслівая інфармацыя. Тлумачэнне: Неапаганства ніколі не было "душой Беларускага Руху". У беларускім нацыянальным руху было шмат розных плыняў, ад атэістаў-сацыялістаў да хрысціянскіх дэмакратаў, а вось дзеячоў-неапаганцаў і прыгадаць складана. Ні Францішак Багушэвіч, ні браты Луцкевічы, ні Вацлаў Іваноўскі, ні дзеячы БССР, ні Зянон Пазняк, Васіль Быкаў ці Станіслаў Шушкевіч не былі неапаганцамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930