Знайсці
01.07.2022 / 12:20РусŁacБел

Палітвязень Яўген Дзмітрыеў сёння выходзіць на волю з калоніі «Воўчыя норы»

28-гадовы Яўген Дзмітрыеў працаваў пажарным-ратавальнікам у МНС.

Яго затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля «Марша вызвалення палітвязняў» каля свайго дома ў Мінску, паведамляе «Вясна».

Паводле абвінавачвання, Яўген Дзмітрыеў 4 кастрычніка быў на несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе стаяў у счэпцы з іншымі грамадзянамі, выходзіў на праезную частку. Пры гэтым, знаходзячыся на праезнай частцы па праспекце Машэрава, ён актыўна падтрымаў дзеянні асобаў, якія наносілі ўдары рукамі і нагамі, а таксама кідалі розныя прадметы ў службовы транспартны сродак — вадамёт Iveco. Але абвінавачанне паводле 364 артыкула знялі.

У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага 2021 Яўгену прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930