Знайсці
01.07.2022 / 09:54РусŁacБел

Польскія ўлады выказалі пратэст супраць апаганьвання польскіх могілак у Беларусі 

МЗС Польшчы выпусціла заяву, у якой выказала занепакоенасць «апаганьваннем месцаў польскай нацыянальнай памяці, што ўсё часцей адбываецца ў Беларусі».

Разбураны помнік каля вёскі Ëдкавічы ў Бераставіцкім раёне

Паводле заявы, у асноўным гэтыя выпадкі адбываюцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў спачыну польскіх жаўнераў, удзельнікаў народных паўстанняў і абаронцаў Гродна.

За апошні час невядомыя спустошылі польскія надмагіллі і помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкевічах, гаворыцца ў заяве.

«Мы рашуча асуджаем стварэнне мясцовымі ўладамі атмасферы згоды на такую практыку. Ім спрыяе паклёпніцкая антыпольская кампанія, якую вядуць беларускія СМІ. Мы звяртаемся да беларускіх уладаў з просьбай неадкладна спыніць акты вандалізму на могілках, выявіць і прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Польшча рашуча патрабуе шанаваць магілы і ўшанаваць памяць памерлых. Гэтае пытанне, згодна з міжнароднымі стандартамі, павінна быць цалкам выключанае з цяперашніх палітычных спрэчак», — піша польскае МЗС.

Учора стала вядома пра вандалізм на магіле байца Арміі Краёвай пад Бераставіцай. Мясцовыя жыхары заўважылі, што магілу раскапалі, а ўлады заявілі, што і сам помнік прыбяруць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930