Знайсці
30.06.2022 / 22:06

Расія прыгразіла Балгарыі разрывам дыпламатычных адносін, калі яна не адмовіцца ад высылкі расійскіх дыпламатаў

Амбасадарка Расіі ў Балгарыі Элеанора Мітрафанава заявіла, што Масква разглядае магчымасць разрыву дыпламатычных адносін з Сафіяй у выпадку, калі балгары не адменяць рашэнне аб высылцы 70 работнікаў расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Пра гэта Мітрафанава заявіла ў чацвер у эфіры балгарскага тэлеканала BNT, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Пасольства Расіі ў Балгарыі. Фота: фэйсбук

Адказваючы на пытанне, якім будзе адказ Расіі на высылку дыпламатаў, Мітрафанава сказала: «Масква прыме вельмі кардынальныя крокі. Гэта (высылка) не можа прайсці незаўважаным». На ўдакладненне, пра што ідзе гаворка, Мітрафанава заявіла: «Дыпламатычныя адносіны могуць быць разарваныя! Масква прыме рашэнне».

Акрамя таго, балгарскія СМІ ў чацвер паведамілі, што Расія накіравала Балгарыі ноту з патрабаваннем адмяніць рашэнне аб высылцы расійскіх дыпляматаў па падазрэнні ў шпіянажы. Пазней існаванне такога звароту пацвердзіў і МЗС Балгарыі.

У ноце сцвярджаецца, што рашэнне павінна быць перагледжана да паўдня 1 ліпеня, інакш «перад расійскім кіраўніцтвам будзе неадкладна узнятае пытанне аб закрыцці пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Балгарыя».

МЗС Балгарыі перадаў ноту канцылярыі прэм'ера і чакае далейшых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Балгарыя высылае адразу 70 супрацоўнікаў расійскага пасольства. Іх падазраюць у шпіянажы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31