Знайсці
06.07.2022 / 00:1564РусŁacБел

З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім»

Адбылося гэта 26 чэрвеня. Група беларусаў з палка Каліноўскага апынулася на шляху значнай калоны расійскіх войскаў і дала бой. «Накрылі ўсім, апроч ядзернай зброі. Частка беларусаў разам з «Брэстам» прыкрыла адыход іншай паловы групы, «Брэста» сур'ёзна параніла ў нагу і галаву, у гэтым баі ён знішчыў як мінімум адзін фашысцкі танк», — кажуць сведкі падзей. Да апошняга заставалася спадзяванне, што хтосьці выжыў, і было няясна, хто выжыў. Таму «Наша Ніва» доўга не публікавала гэтай інфармацыі. На сёння вядома, што частка байцоў загінула, а частка трапіла ў палон.

Іван Марчук быў тварам Палка Каліноўскага. Фота тэлеграм-канала @belwarriors

Іван «Брэст» Марчук паехаў абараняць Украіну яшчэ ў 2014 годзе. Далей служыў у французскім Замежным легіёне.

З пачаткам вайны Марчук стаў тварам беларускага злучэння імя Кастуся Каліноўскага, якое спачатку было батальёнам, а пасля разраслося да палка. Менавіта на заклік яго голасу адгукнуліся сотні беларусаў.

На пытанне, навошта ён зноў пайшоў ваяваць, «Брэст» адказваў: «А як можна не ваяваць? Гэта святая вайна — вайна за свабоду». 

Марчук лічыў, што адметнасць гэтай вайны ў тым, што «столькі грамадзянскіх уцягнуты ў гэты жах», а самы складаны бой яшчэ чакае яго наперадзе — той бой, у якім ён загіне.

Марчука ідэнтыфікавалі на фота, апублікаваным расійскім ваенкарам 30 чэрвеня. Аднак «Наша Ніва» не давала гэтай інфармацыі, пакуль не было афіцыйнага пацверджання і быў няясны лёс іншых байцоў, зніклых без вестак.

Разам з Марчуком з задання не вярнулася яшчэ пяць чалавек. Полк паведамляе, што на дадзены момант у іх дачыненні вядуцца пашуковыя дзеянні. Гэта самыя вялікія страты, разава панесеныя беларускім злучэннем на вайне супраць расійскага імперыялізму.

Усяго на гэты момант у розных злучэннях на ўкраінскім баку загінулі 7 беларускіх добраахвотнікаў. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усяго ў беларускія злучэнні падалі дакументы каля 1500 беларусаў. 

5 ліпеня ў адным з расійскіх тэлеграм-каналаў з'явілася відэа з узятым у палон Янам Дзюрбейкам, пазыўны «Тромблі», з пасёлка Лясны пад Мінскам. Канал сцвярджае, што ён не адзін палонены.

«Паколькі наш баец з'яўляецца кантрактным вайсковаслужбоўцам, а не наймітам, ён афіцыйна зʼяўляецца вайсковапалонным, — гаворыцца ў паведамленні Палка Каліноўскага, размешчаным у яго тэлеграм-канале. — 

Мы прыкладаем усе магчымыя сродкі і намаганні, каб павярнуць нашых хлопцаў назад і не спынімся ані перад чым. У адпаведнасці з загадам, атрыманым нашымі ваярамі, у выпадку трапляння ў палон, каб захаваць сваё жыццё і здароўе, яны павінны казаць тое, што хоча ад іх пачуць вораг», — дадае Полк. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.07.2022
гоблен,

"Судя по беспричинной агрессии против мужчин-мерзавцев,
https://nashaniva.com/ru/294529" 
где вы ее (агрессию, а к тому же беспричинную) узрели?
я мерзавцев вообще-то возможно люблю)
2
гобелен/адказаць/
11.07.2022
"я мерзавцев вообще-то возможно люблю)">>>Вы таки ни разу не удивили зелёного. Как заметил Сергей наш Довлатов, женщины любят мерзавцев, как известно. Однако быть мерзавцев не каждому дано. Недавнее политическое прошлое одной несчастной и лишённой разума восточно-европейской страны эти слова Довлатова лишь подтверждают. А ещё Вы с модератором, хех
11.07.2022
"А ещё Вы с модератором, хех"
забыли добавить - были. давно, виртуально, а значит тем более неправда.

и где сейчас тот модератор?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера