Знайсці
30.06.2022 / 16:00РусŁacБел

Пракуратура абвінаваціла жыхара Жабінкі ў зрыве антыпольскага пікета БРСМ — ён атрымаў 1,5 года калоніі

Ля будынка Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце 19 красавіка праходзіў пікет БРСМ «супраць дзеянняў польскіх уладаў». Як сцвярджае пракуратура, які праходзіць міма мужчына абражаў удзельнікаў пікету. Паводле праваабаронцаў, ён крыкнуў ім: «Без Лукашэнкі!» Яго абвінавацілі ў хуліганстве і далі паўтара года «хіміі», паведамляе Zerkalo.io.

Пікет у Брэсце 19 красавіка 2022 года

У ведамстве сцвярджаюць, што 48-гадовы жыхар Жабінкі 19 красавіка «сарваў правядзенне пікету прадстаўнікамі Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» супраць дзеянняў польскіх уладаў па зносе помнікаў воінам-вызваліцелям часоў Вялікай Айчыннай вайны насупраць Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце».

Паводле звестак пракуратуры, «ён груба парушаў грамадскі парадак і выказваючы відавочную непавагу да грамадства, дзейнічаючы з выключным цынізмам, выкрыкваў зневажальныя выказванні, а таксама рэплікі з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі на адрас удзельнікаў пікету». Па даных праваабаронцаў, праходзячы міма удзельнікаў пікету ён крыкнуў «Без Лукашэнкі»»

Суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў мужчыну вінаватым у хуліганстве (ч. арт. 339 КК Беларусі) і вынес прысуд — 1,5 года «хіміі».

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
22
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930