Знайсці
30.06.2022 / 08:09РусŁacБел

Амерыканская разведка: Пуцін дагэтуль хоча захапіць большую частку Украіны

Дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Гейнс заявіла, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін да гэтага часу не адмовіўся ад планаў захапіць вялікую частку тэрыторыі Украіны ваенным шляхам. Пра гэта паведамляе Reuters.

Фота: kremlin.ru

«Мы і далей знаходзімся ў сітуацыі, калі глядзім на Пуціна і лічым, што ён мае па сутнасці тыя ж палітычныя мэты, якія меў і раней, гэта значыць ён хоча захапіць вялікую частку Украіны», — расказала Гейнс падчас прэс-канферэнцыі Міністэрства гандлю ЗША 28 чэрвеня.

Яна таксама падкрэсліла, што амерыканская разведка распрацавала тры магчымыя сцэнары далейшага развіцця вайны Расіі ва Украіне ў кароткатэрміновай перспектыве.

Найбольш верагодным яна лічыць сцэнар загрузлага канфлікту, у якім РФ дасягне толькі нязначных заваёў.

Іншыя сцэнары — гэта прарыў Расіі ці стабілізацыя лініі фронту ўкраінскімі абаронцамі з магчымымі, але нязначнымі поспехамі ў раёне Херсона і іншых населеных пунктаў на поўдні Украіны.

«Калі коратка, то сітуацыя мае даволі змрочны выгляд», — падагульніла Гейнс.

Кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі сёння звярнуўся да саміту НАТА ў Мадрыдзе і заклікаў дзяржавы НАТА дапамагчы Украіне спыніць агрэсію Расіі. «Альбо экстраная дапамога Украіне, альбо адкладзеная вайна з РФ», — мяркуе ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930